гарахавінне

гарахавінне
гарахавінне (гарохавінне, гарашыны) гарахавінне, -я н. гарохавінне, -я н.
і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.
На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.

Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. . 1994.

Игры ⚽ Нужно решить контрольную?

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»